ПАСТАНОВА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 кастрычніка 2008 г. № 1017-П3/IX

Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь»

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь».

2. Накіраваць указаны законапраект Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для ўнясення прапаноў і заўваг.

3. Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» з улікам паступіўшых заўваг і прапаноў і ўнесці яго на разгляд першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ў другім чытанні.