ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 студзеня 2007 г. № 5

Аб зацвярджэнні Палажэння аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы

У адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем образовании», пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2006 г. № 1366 «О порядке утверждения положений об учебно-опытных участках (хозяйствах), производственных (учебно-производственных) мастерских и комбинатах, других учебно-производственных объектах, обеспечивающих реализацию задач общеобразовательного учреждения» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Палажэнне аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы (дадаецца).

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы

1. Палажэнне аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы распрацавана ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем образовании» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238).