ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 кастрычніка 2007 г. № 272

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 12-нк «Справаздача аб дзейнасці канцэртнай арганізацыі» і ўказанняў па яе запаўненні

Утратило силу постановлением Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 1 октября 2008 г. № 209<W208p0186>

 

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 12-нк «Справаздача аб дзейнасці канцэртнай арганізацыі»* гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год;