ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 кастрычніка 2007 г. № 348

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-апека «Справаздача аб выяўленні і ўладкаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і некаторых пытаннях аховы правоў дзяцей і падлеткаў» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-апека «Справаздача аб выяўленні і ўладкаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і некаторых пытаннях аховы правоў дзяцей і падлеткаў»* гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008 год;