ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 кастрычніка 2008 г. № 1521

Аб узнагароджанні П.Ф.Раманчука Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі і нацыянальнага радыёвяшчання ўзнагародзіць Раманчука Пятра Фёдаравіча, галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі вытворчасці радыёпраграм Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.