ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 кастрычніка 2007 г. № 351

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці СШ-1 «Справаздача агульнаадукацыйнай установы дзённай формы навучання» і ўказанняў па яе запаўненні

 

Утратило силу постановлением Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 20 августа 2008 г. № 124<W208p0136>

 

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці СШ-1 «Справаздача агульнаадукацыйнай установы дзённай формы навучання»* перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008/09 навучальны год;