ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 кастрычніка 2008 г. № 1542

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу па развіццю навуковых даследаванняў, актыўную вынаходніцкую дзейнасць Акуліча Аляксандра Васільевіча, прарэктара па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання», доктара тэхнічных навук, прафесара;

шматгадовую плённую дзейнасць у сістэме адукацыі Кірылюка Леаніда Яўгенавіча, прарэктара па вучэбнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце;

шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў Лысака Уладзіміра Васільевіча, дэкана біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдата біялагічных навук, дацэнта;