ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 2008 г. № 1016-ПСР3

Аб узнагароджанні А.У.Апалоніка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную работу ўзнагародзіць начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці Апалоніка Аляксандра Уладзіміравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.