ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 лютага 2006 г. № 224

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму, падпісанае ў г. Пекіне 5 снежня 2005 года.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Урадам Рэспублікі Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.