ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2008 г. № 1583

Аб узнагароджанні А.А.Каштальяна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За актыўную, плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва рэспублікі ўзнагародзіць начальніка ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны і па пытаннях ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Каштальяна Аляксея Арсеньевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.