ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 кастрычніка 2008 г. № 1593

Аб узнагароджанні У.П.Андрэйчанкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці ўзнагародзіць Андрэйчанку Уладзіміра Паўлавіча, старшыню Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.