ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 кастрычніка 2008 г. № 1607

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

дасягненне высокіх паказчыкаў у арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва наваполацкае гарадское унітарнае камунальнае гандлёвае прадпрыемства «Базіс»;

забеспячэнне ўстойлівай, надзейнай і эканамічнай работы Беларускай энергетычнай сістэмы рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі «ОДУ»;

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і забеспячэнне стабільнай работы прадпрыемства Сейбеля Алега Іванавіча, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельбудматэрыялы».