МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ЗАГАД

 20 снежня 1994 г. N 418


 Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб
 вядзеннi школьнай дакументацыi
 ___________________________________________________________
 Утратил силу постановлением Министерства образования от 31
 июля 2008 г. № 63 (зарегистрировано в Национальном реестре
 - № 8/19758 от 3.11.2008 г.) <W20819758> _


 З мэтай удасканалення вядзення дакументацыi ў
агульнаадукацыйных школах

 ЗАГАДВАЮ:

 1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб вядзеннi школьнай дакументацыi
/дадаецца/ i ўвесцi яе ў дзеянне з 1 верасня 1995 года.

 2. Галоўнаму упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi /Фяськоў
М.С./ давесцi Iнструкцыю аб вядзеннi школьнай дакументацыi да
упраўленняў i аддзелаў адукацыi, агульнаадукацыйных школ.

 3. Iнструкцыю аб парадку вырабу, улiку, дастаўцы, вядзеннi
школьнай дакументацыi i дакументаў аб сярэдняй i васьмщгадовай
адукацыi, зацверджаную Мiнiстэрствам асветы ад 24 кастрычнiка 1979
г., лiчыць страцiўшай сiлу ў частцы вядзення школьнай дакументацыi.


 Мiнiстр В.I.Стражаў


 Зацверджана
 загадам Мiнiстра адукацыi
 i навукi Рэспублiкi Беларусь
 ад 20 снежня 1994 г. N 418

 IНСТРУКЦЫЯ
 АБ ВЯДЗЕННI ШКОЛЬНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI

===

 Агульныя палажэннi

 Выкананне ўскладзеных на агульнаадукацыйную школу Рэспублiкi
Беларусь функцый i вынiкi яе дзейнасцi адлюстроўваюцца ў дакументах,
звязаных з планаваннем i ажыццяўленнем навучальна-выхаваўчай работы
i фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi, вядзеннем ўлiку
вучэбна-педагагiчнай работы, справаводства школы, складаннем
статыстычнай справаздачнасцi.
 Гэта Iнструкцыя ўстанаўлiвае адзiныя назвы i патрабаваннi да
вядзення школьнай дакументацыi, тэрмiны яе захавання, а таксама
парадак вядзення справаводства школы, першаснага фiнансавага i
гаспадарчага ўлiку.
 Планаванне навучальна-выхаваўчай работы, а таксама матэрыяльна-
тэхнiчнае забеспячэнне школы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе Рэспублiкi
Беларусь, дзеючымi ўказаннямi i рэкамендацыямi Мiнiстэрства адукацыi
i навукi Рэспублiкi Беларусь, таму дакументы па гэтых пытаннях у
Iнструкцыi ў поўным аб'ёме не разглядаюцца.
 У сувязi з тым, што пераважную большасць агульнаадукацыйных
школ абслугоўваюць цэнтралiзаваныя бухгалтэрыi, якiя вядуць улiк
выканання каштарыса выдаткаў у формах i рэгiстрах, прадугледжаных
iнструкцыямi i метадычнымi ўказаннямi Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь i спецыяльнымi ведамаснымi ўказаннямi, гэтай
Iнструкцыяй устанаўлiваецца толькi парадак вядзення першаснай
улiковай дакументацыi ў школе па асобных пытаннях
фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi.
 Школьныя дакументы запаўняюцца чарнiлам, пастай або на пiшучай
машынцы.
 Патрабаваннi гэтай Iнструкцыi распаўсюджваюцца як на дзяржаўныя
агульнаадукацыйныя школы, так i на школы, якiя ствараюцца суб'ектамi
гаспадарання iншых форм уласнасцi.

Зводны пералiк школьнай дакументацыi:

 1. Дакументацыя па асабоваму складу вучняў:

 - алфавiтная кнiга запiсу вучняў;
 - асабовая картка вучня;
 - класны журнал;
 - журнал факультатыўных заняткаў, курсаў па выбару i
спецкурсаў;
 - журнал групы падоўжанага дня;
 - журнал прышкольнага iнтэрната;
 - журнал улiку гуртковай работы з вучнямi;
 - кнiга ўлiку i выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi;
 - кнiга ўлiку i выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыi;
 - кнiга ўлiку i выдачы залатых i сярэбраных медалёў;
 - кнiга ўлiку i выдачы лiстоў за поспехi ў вывучэннi асобных
прадметаў;

 II. Дакументацыя па асноўнай дзейнасцi школы:

 - кнiга загадаў па асноўнай дзейнасцi школы;
 - кнiга ўлiку асабовага складу педагагiчных работнiкаў;
 - кнiга пратаколаў педагагiчнага (метадычнага) савета;
 - журнал улiку прапушчаных i замененых урокаў;
 - дакладныя запiскi, акты i даведкi спецыялiстаў органаў
кiравання адукацыяй па вынiках праверкi работы школы;
 - расклад вучэбных заняткаў, графiкi правядзення гуртковых
заняткаў i пазакласнай работы;
 - дакументы аб выпускных экзаменах вучняў.

 III. Фiнансава-гаспадарчая дакументацыя:

 - каштарыс даходаў i выдаткаў (выпiскi з каштарысаў);
 - даведкi аб штоквартальных выдатках, якiя запаўняюцца
цэнтралiзаванай бухгалтэрыяй;
 - тарыфiкацыйны спiс работнiкаў;
 - штатны расклад;
 - тэхнiчны пашпарт школы;
 - iнвентарныя спiсы асноўных сродкаў (ф. NОС-13);
 - кнiга складскога ўлiку матэрыялаў (ф. NМ-1);
 - ведамасць выдачы матэрыялаў на патрэбы школы (ф. N 410);
 - ведамасць аператыўнага (колькаснага) улiку руху
малакаштоўных прадметаў, якiя знаходзяцца ў эксплуатацыi i
хутка зношваюцца (ф. N 412);
 - кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду;
 - iнвентарная кнiга бiблiятэчнага фонду;
 - кнiга ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў.

 IV. Статыстычная справаздачнасць:

Пералiк статыстычных справаздач агульнаадукацыйнай школы
ўстанаўлiваецца Дзяржаўным камiтэтам па статыстыцы i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь.

 V. Справаводства:

 - журнал рэгiстрацыi ўваходзячых дакументаў;
 - журнал рэгiстрацыi зыходзячых дакументаў;
 - наменклатура спраў школы;
 - кнiга загадаў па асабоваму складу работнiкаў школы;
 - асабовыя карткi рабочых i служачых (ф. Т-2);
 - асабовыя справы педагагiчных работнiкаў;
 - працоўныя кнiжкi работнiкаў школы;
 - кнiга ўлiку руху працоўных кнiжак i ўкладышаў да iх;
 - прыёмаздатачныя акты.

 I. Дакументы па асабоваму складу вучняў

 1. Алфавiтная кнiга запiсу вучняў вядзецца ў кожнай школе. У
кнiгу запiсваюцца ўсе вучнi школы. Кожны год ў яе запiсваюцца
звесткi аб вучнях новага прыёму. Вучнi запiсваюцца ў кнiзе ў
алфавiтным парадку незалежна ад класаў, у якiх яны вучацца. Для
кожнай лiтары алфавiта адводзяцца асобныя старонкi, i па кожнай
лiтары вядзецца свая парадкавая нумарацыя. Парадкавы нумар запiсу
вучня ў кнiзе з'яўляецца адначасова нумарам яго асабовай карткi.
 Выбыццё вучня i заканчэнне iм школы афармляюцца загадам
дырэктара; у графу 10 алфавiтнай кнiгi заносяцца нумар i дата
загада, а ў графе 12 называецца прычына выбыцця. Калi вучань, якi
раней вучыўся ў школе (i яго выбыццё было аформлена загадам) затым
зноў вярнуўся ў яе, то даныя аб iм запiсваюцца як на нова
паступiўшага, пры гэтым дата вяртання вучня з паметкай "вярт."
запiсваецца ў графе "Дата паступлення ў школу".
 Пры скарыстаннi ўсiх старонак алфавiтнай кнiгi на тую або iншую
лiтару працяг запiсаў робiцца ў новай кнiзе без перарыву нумарацыi
па кожнай лiтары.
 Кнiга нумаруецца па старонках, прашнуроўваецца i змацоўваецца
подпiсам дырэктара i пячаткай школы.

 2. Асабовая картка вучня вядзецца на ўсiм працягу вучобы (з
моманту паступлення яго ў школу i да яе заканчэння (выбыцця).
 У асабовую картку вучня заносяцца: агульныя звесткi аб вучню,
вынiковыя ацэнкi паспяховасцi па класах i iнш.

 3. Класны журнал з'яўляецца дзяржаўным дакументам, вядзенне
якога абавязковае для кожнага настаўнiка i класнага кiраўнiка
агульнаадукацыйнай школы.
 Дырэктар школы i яго намеснiк па навучальна-выхаваўчай рабоце
забяспечвае захаванасць класных журналаў i сiстэматычна ажыццяўляе
кантроль за iх вядзеннем.
 Класны журнал разлiчаны на навучальны год. Журналы паралельных
класаў нумаруюцца лiтарамi. Напрыклад, 1-А клас, 1-Б клас, 1-В клас,
5-А клас, 5-Б клас.
 Намеснiк дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце (дырэктар
школы) дае ўказаннi класным кiраўнiкам аб размеркаваннi старонак
журнала, што адведзены на бягучы ўлiк паспяховасцi i наведвальнасцi
вучня на год, у адпаведнасцi з колькасцю тыднёвых гадзiн, выдзеленых
у вучэбным плане на кожны прадмет.
 Класны кiраўнiк (настаўнiк пачатковых класаў) запiсвае
прозвiшчы i iмёны вучняў у алфавiтным парадку, запаўняе старонкi
"Агульныя звесткi аб вучнях".
 Настаўнiк правярае i ацэньвае веды вучняў, выстаўляе адзнакi ў
журнале, а таксама адзначае наведвальнасць школьнiкаў. На
разгорнутай старонцы журнала злева настаўнiк ставiць дату ўрока,
адзначае адсутных на ўроку лiтарай "Н" (не быў), справа запiсвае
дату, тэму ўрока i заданне на дом.
 Пры правядзеннi здвоеных урокаў запiсваюцца дата i тэма кожнага
ўрока. Па пiсьмовых работах адзнакi выстаўляюцца ў графе таго дня,
калi праводзiлася гэтая работа. Па праведзеных практычных i
лабараторных работах, экскурсiях, кантрольных пiсьмовых работах
указваецца тэма i колькасць затрачаных гадзiн. Адзнакi за кожную
вучэбную чвэрць, паўгоддзе або трыместр выстаўляюцца пасля запiсу
даты апошняга ўрока па адпаведнаму прадмету ў чвэрцi, паўгоддзi або
трыместры. Гэтыя адзнакi заносяцца класным кiраўнiком у зводную
ведамасць улiку паспяховасцi i паводзiн вучняў.
 Выпраўленне адзнак у класных журналах забараняецца. Калi вучню
выстаўлена памылковая адзнака, то яна перакрэслiваецца i яе
выпраўленне зацвярджаецца дырэктарам школы цi яго намеснiкам.
 Старонка "Кантроль за вядзеннем класнага журнала"
выкарыстоўваецца дырэктарам школы, намеснiкам дырэктара па
навучальна-выхаваўчай рабоце для запiсу вынiкаў праверкi вядзення
журнала.

 4. Журнал факультатыўных заняткаў, курсаў па выбару i
спецкурсаў з'яўляецца асноўным дакументам улiку работы груп па
факультатывах, курсах па выбару i спецкурсах, вядзецца па адпаведных
занятках асобна.
 Патрабаваннi да вядзення запiсаў у журнале аналагiчныя
патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да парадку вядзення iх у класным
журнале.

 5. Журнал групы падоўжанага дня вядзецца ва ўсiх школах, дзе
ёсць такiя групы. Ён разлiчаны на навучальны год. Вядзенне
адпаведных запiсаў у журнале абавязковае для кожнага выхавацеля i
кiраўнiка гуртка.
 Выхавацель штодзённа адзначае вучняў, якiя не з'явiлiся ў
групу. У графах "Работа выхавацеля", "Работа кiраўнiка гуртка"
робiцца запiс аб колькасцi прапрацаваных у групе гадзiн i кароткi
змест работы з вучнямi.
 У журнал дазваляецца ўносiць прозвiшчы толькi тых вучняў, чыё
залiчэнне ў групу аформлена загадам дырэктара школы. Калi вучань
перапынiў наведванне групы прадоўжанага дня i яго выбыццё аформлена
загадам, то ў графе "Дата выбыцця" належыць запiсаць дату i нумар
адпаведнага загада. Калi вучань пачаў наведваць групу на працягу
года, прозвiшча яго заносiцца ў канцы спiска.
 Дырэктар школы i намеснiк дырэктара школы па
навучальна-выхаваўчай рабоце сiстэматычна правяраюць правiльнасць
вядзення журнала групы прадоўжанага дня.

 6. Журнал iнтэрната пры школе вядзецца на працягу навучальнага
года ў кожнай групе iнтэрната. Патрабаваннi да вядзення запiсаў у
журнале аналагiчныя патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да парадку
вядзення iх у журнале групы падоўжанага дня.

 7. Журнал улiку гуртковай работы з'яўляецца асноўным дакументам
улiку работы гурткоў у школе i вядзецца ў адпаведнасцi з
зацверджанай формай.

 8. Кнiга ўлiку i выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi вядзецца
ў кожнай сярэдняй школе.

 У першай частцы кнiгi асобна фiксуецца колькасць атрымлiваемых
i выдаваемых штогадова атэстатаў аб сярэдняй адукацыi звычайнага
ўзору i атэстатаў аб сярэдняй адукацыi асобага ўзору для асоб, якiя
закончылi школу з залатым або сярэбраным медалём, з назвай iх
нумароў. Рэшту чыстых бланкаў атэстатаў, а таксама сапсаваныя бланкi
з назвай iх нумароў здаюць у раённы (гарадскi) аддзел адукацыi. Аб
здачы бланкаў у кнiзе робiцца адпаведны запiс, пад якiм распiсваецца
загадчык або iнспектар (арганiзатар) раённага (гарадскога) аддзела
адукацыi. Выдача выпускнiкам школы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi
ажыццяўляецца на падставе рашэння педагагiчнага (метадычнага) савета
школы i загада па школе.
 У другой частцы кнiгi пасярэдзiне развароту ўказваецца год
выпуску. У адпаведнасцi з формай кнiгi запiсваюцца звесткi аб тых,
хто закончыў школу. У адпаведных графах прастаўляюцца адзнакi па
прадметах, якiя ўносяцца ў атэстат, запiсваюцца звесткi аб
узнагароджаннi вучня залатым (сярэбраным) медалём або лiстом за
поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў, дата i нумар загада аб
заканчэннi вучнямi сярэдняй школы; вучань падпiсваецца аб атрыманнi
атэстата аб сярэдняй адукацыi.
 Вучням ХI (ХII) класаў, якiя не засвоiлi праграмны матэрыял або
не здалi экзамены па аднаму (некалькiх) прадмету, выдаецца даведка
аб навучаннi ў школе III ступенi. У даведцы называюцца гадавыя i
падагульняючыя адзнакi (у тым лiку i нездавальняючыя) па ўсiх
прадметах. У графе "Подпiс аб атрыманнi атэстата аб сярэдняй
адукацыi" дырэктар школы робiць запiс аб выдачы вучню даведкi.
 Запiс аб выдачы дублiката атэстата аб сярэдняй адукацыi
праводзiцца ў той жа кнiзе пад чарговым нумарам, дзе графы 4-34
выкарыстоўваюцца для запiсу наступнага тэксту: "Дублiкат узамен
згубленага арыгiнала N ____, выдадзенага ___ дня ______ месяца 19 _
года, атрымаў ___ дня ____ месяца 19 __ года, а вышэй, у другiм
радку, робiцца паметка аб выдачы дублiката атэстата аб сярэдняй
адукацыi N ___.
 Запiс аб выдачы атэстата аб сярэдняй адукацыi экстэрну
заносiцца таксама ў гэтую ж кнiгу з паметкай у графе "Год
паступлення ў дадзеную школу" - "экстэрн".
 У канцы спiса ўсiх, хто закончыў школу ў дадзеным годзе,
павiнны быць подпiсы асоб, за чыiмi подпiсамi выдадзены атэстаты.
 Кнiга пастаронкава пранумароўваецца i змацоўваецца подпiсам
загадчыка (iнспектара, арганiзатара) раённага (гарадскога) аддзела
адукацыi, а таксама пячаткай раённага (гарадскога) аддзела адукацыi.

 9. Кнiга ўлiку i выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыi
вядзецца ў кожнай базавай i сярэдняй школе.
 Патрабаваннi да вядзення запiсаў у кнiзе ўлiку i выдачы
пасведчанняў аб базавай адукацыi аналагiчныя патрабаванням, якiя
прад'яўляюцца да парадку iх вядзення ў кнiзе ўлiку i выдачы
атэстатаў аб сярэдняй адукацыi.
 Заўвага:
 Дублiкат дакумента аб адукацыi выдаецца толькi адзiн раз. Пры
страце дакумента аб адукацыi выдаецца даведка ўстаноўленага ўзору.

 10. Кнiга ўлiку i выдачы залатых i сярэбраных медалёў вядзецца
ў кожнай сярэдняй школе. У ёй робяцца запiсы аб выдачы вучням
залатых i сярэбраных медалёў. Узнагароджаныя вучнi падпiсваюцца ў
кнiзе аб атрыманнi медалёў. Нявыдадзеныя медалi здаюцца ў раённы
(гарадскi) аддзел адукацыi з дадаткам спiса вучняў, якiя не атрымалi
медалёў. Другi экземпляр спiса вiзiруецца работнiкам раённага
(гарадскога) аддзела адукацыi, якi прыняў медалi.
 Кнiга пастаронкава пранумароўваецца, прашнуроўваецца i
змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.

 11. Кнiга ўлiку i выдачы лiстоў за поспехi ў вывучэннi асобных
прадметаў вядзецца ў кожнай сярэдняй школе па зацверджанай
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь форме.
 Кнiга пастаронкава пранумароўваецца, прашнуроўваецца i
змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.

 II. Дакументацыя па асноўнай дзейнасцi школы:

 1. Кнiга загадаў па асноўнай дзейнасцi школы вядзецца ва ўсiх
базавых i сярэднiх школах. У ёй афармляюцца ўказаннi i распараджэннi
па разнастайных пытаннях навучальна-выхаваўчага працэсу,
адмiнiстрацыйна- гаспадарчай дзейнасцi, аб колькасным складзе вучняў
па класах на пачатак навучальнага года, залiчэннi i выбыццi вучняў i
г.д. Загадамi па школе афармляюцца рашэннi педагагiчнага савета аб
допуску вучняў да экзаменаў, аб заканчэннi вучнямi школы I, II, III
ступенi, аб пераводзе ў наступны клас i г.д. Спiскi па класах
вучняў, якiя пераводзяцца ў наступны клас цi пакiнуты на другi год,
з поўнай назвай прозвiшча, iмя i iмя па бацьку фiксуюцца ў
пратаколах педагагiчнага (метадычнага) савета, у загадах жа
вызначаюцца толькi агульныя колькасныя вынiкi. Прозвiшча, iмя i iмя
па бацьку вучняў выпускных класаў указваюцца ў загадах у абавязковым
парадку.

 Загады падпiсваюцца дырэктарам школы, маюць нумар i дату.
 Памiж загадамi не павiнна быць пропускаў больш чым адзiн радок.
 Кнiга загадаў пастаронкава пранумароўваецца, прашнуроўваецца i
змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.

 2. Кнiга ўлiку асабовага складу педагагiчных работнiкаў
вядзецца ва ўсiх базавых i сярэднiх школах. Запiсы ў ёй робяцца з
агульнай парадкавай нумарацыяй. Зноў паступаючыя ў школу
педагагiчныя работнiкi запiсваюцца па парадку за наступным нумарам.
На разгорнутай старонцы запiсваюцца не больш за 10 чалавек. Запiсы ў
кнiзе павiнны быць дакументальна абгрунтаваны.
 Запiс звестак аб абслугоўваючым персанале ў гэту кнiгу не
ўносiцца. Кнiга ўлiку асабовага складу педагагiчных работнiкаў
павiнна быць пранумаравана, прашнуравана i змацавана подпiсам
дырэктара i пячаткай школы.

 3. Кнiга пратаколаў педагагiчнага (метадычнага) савета вядзецца
ў школах I ступенi, дзе створаны педагагiчны або метадычны савет, i
ў абавязковым парадку ў школах II i III ступеней. У кнiзе фiксуецца
ход абмяркавання пытанняў, якiя выносяцца на разгляд савета,
прапановы i заўвагi яго членаў. Пратакольна афармляюцца вынiкi
работы школы па асобных пытаннях навучальна-выхаваўчага працэсу, а
таксама рашэннi, якiя прыняты педагагiчным (метадычным) саветам.
Кожны пратакол падпiсваецца старшынёй i сакратаром савета.
 Нумарацыя пратаколаў узнаўляецца з пачаткам кожнага
навучальнага года.
 Кнiга пратаколаў педагагiчнага (метадычнага) савета
пранумароўваецца, прашнуроўваецца, змацоўваецца подпiсам дырэктара i
пячаткай школы.

 4. Журнал улiку прапушчаных i замешчаных урокаў вядзецца ў
кожнай базавай i сярэдняй школе намеснiкам дырэктара па
навучальна-выхаваўчай рабоце. У журнал уносяцца звесткi аб
прапушчаных i замешчаных уроках. Запiсы робяцца толькi на падставе
належным чынам аформленых дакументаў (загадаў па школе, лiсткоў
непрацаздольнасцi, запiсаў у класных журналах i г.д.). Настаўнiк,
якi праводзiў урок у парадку замены, распiсваецца аб гэтым у
журнале.
 Запiсы ў журнале павiнны адпавядаць запiсам у Табелi ўлiку
выкарыстання рабочага часу, якi падаецца ў бухгалтэрыю для налiчэння
заработнай платы.

 5. Дакладныя запiскi, акты i даведкi спецыялiстаў органаў
кiравання адукацыяй па вынiках праверкi работы школы захоўваюцца ў
справах школы i выкарыстоўваюцца для прыняцця адпаведных рашэнняў.

 6. Расклад вучэбных заняткаў, графiкi правядзення гуртковых
заняткаў i пазакласнай работы з вучнямi складаюцца на паўгоддзе або
навучальны год, зацвярджаюцца адмiнiстрацыяй школы не пазней чым за
тыдзень да пачатку вучэбных заняткаў, заняткаў у гуртках, секцыях i
г.д.

 7. Дакументы аб выпускных экзаменах вучняў (пратаколы
пасяджэнняў экзаменацыйных камiсiй па вынiках экзаменаў за курс
базавай i сярэдняй школы, ведамасцi гадавых, экзаменацыйных i
падагульняючых адзнак) вядуцца па зацверджанай Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь форме.

 III. Фiнансава-гаспадарчая дакументацыя

 1. Каштарыс даходаў i выдаткаў з'яўляецца асноўным планавым
дакументам, якi вызначае аб'ём, мэтавае накiраванне i паквартальнае
размеркаванне ўсiх сродкаў, у тым лiку i бюджэтных сродкаў. Пры
цэнтралiзацыi ўлiку ва ўстанову даводзiцца выпiска з каштарыса, дзе
ёсць сеткавыя паказчыкi i аб'ём сродкаў на год, iх накiраванне з
паквартальным размеркаваннем.

 2. Даведкi аб штоквартальных выдатках, якiя выдаюцца
цэнтралiзаванай бухгалтэрыяй, адлюстроўваюць выкарыстанне сродкаў па
артыкулах расходаў па вынiках работы за квартал.

 3. У тарыфiкацыйным спiсу работнiкаў называюцца ўсе работнiкi,
якiя вядуць выкладчыцкую работу. Спiс вядзецца па ўстаноўленай
форме.

 4. Штатны расклад зацвярджаецца дырэктарам школы штогадова па
стану на 1 верасня ў межах фонду заработнай платы.

 5. Тэхнiчны пашпарт школы з'яўляецца асноўным дакументам, у
якiм даецца характарыстыка будынка школы, усiх вучэбных, гаспадарчых
i iншых памяшканняў, камунiкацый (водаправода, каналiзацыi,
ацяплення, асвятлення, газiфiкацыi, тэлефанiзацыi) з дадаткам
адпаведных схем.
 Пашпарт захоўваецца да спiсання будынка школы з балансу
асноўных фондаў.

 6. Iнвентарныя спiсы асноўных сродкаў (ф. NОС-13)
выкарыстоўваюцца для аператыўнага ўлiку асноўных сродкаў (акрамя
бiблiятэчных каштоўнасцей) i знаходзяцца ў матэрыяльна-адказных
асоб. У iнвентарных спiсах улiк вядзецца раздзельна па будынках i
збудаваннях, абсталяванню i iнвентару, пасудзе, бялiзне, пасцельных
рэчах, адзенню i абутку, гаспадарчаму iнвентару, транспартных
сродкаў i г.д. у адпаведнасцi з класiфiкацыяй асноўных фондаў.
 Названыя спiсы захоўваюцца ва ўстанове да лiквiдацыi (выбыцця)
абсталявання, iнвентару або iншай маёмасцi.

 7. Кнiга складскога ўлiку матэрыялаў (ф. NМ-17) вядзецца
матэрыяльна-адказнымi асобамi па малакаштоўных прадметах i
матэрыялах, якiя хутка зношваюцца. Па заканчэннi запiсаў у кнiзе
рэшткi матэрыяльных каштоўнасцей пераносяцца ў новую кнiгу.

 8. Ведамасць выдачы матэрыялаў на патрэбы школы (ф. N 410)
выкарыстоўваецца для афармлення выдачы са склада (кладоўкi)
матэрыялаў. Запiсы ў ведамасцi робяцца з такiм разлiкам, каб па
кожнаму вiду матэрыялаў, без дадатковай распрацоўкi гэтай ведамасцi,
можна было атрымаць вынiкi за месяц. Ведамасць зацвярджаецца
дырэктарам школы i служыць падставай для спiсання матэрыялаў у
расход. Ва ўстаноўленыя тэрмiны перадаецца ў цэнтралiзаваную
бухгалтэрыю.

 9. Ведамасць аператыўнага (колькаснага) улiку руху
малакаштоўных прадметаў, якiя знаходзяцца ў эксплуатацыi i хутка
зношваюцца ( ф. N 412), прымяняецца матэрыяльна адказнымi асобамi
для ўлiку iнвентару (коштам да 10 мiнiмальных заработных плат), якi
знаходзiцца ў эксплуатацыi. Аднародныя прадметы запiсваюцца ў
ведамасць адным радком. Калi спiсанне непрыгодных прадметаў
праводзiцца не поўнасцю, то ў графе "Паметка аб выбыццi" запiсваецца
колькасць спiсваемых прадметаў, а затым у наступным свабодным радку
ведамасцi пазначаюцца прадметы, якiя засталiся ў эксплуатацыi. Па
меры выбыцця названых малакаштоўных прадметаў i прадметаў, якiя
хутка зношваюцца, iх рэшта пераносiцца ў новую ведамасць з улiкам
тых, што паступiлi зноў.

 10. Кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду выкарыстоўваецца
для агульнага ўлiку ўсiх выданняў друку (акрамя падручнiкаў i газет)
i аўдыёвiзуальных матэрыялаў, набытых для абслугоўвання чытачоў
(грампласцiнак, дыяпазiтываў, мiкрафiльмаў i г.д.) i дае звесткi аб
iх колькасцi, агульным кошце, складзе i змяненнях, якiя адбываюцца ў
фондзе. Штогод. пасля заканчэння каляндарнага года, колькасць
найменняў i агульны кошт бiблiятэчнага фонду звяраецца з адпаведнымi
паказчыкамi бухгалтэрыi.

 11. Iнвентарная кнiга прызначана для iндывiдуальнага ўлiку
розных вiдаў друкаваных выданняў i аўдыёвiзуальных сродкаў
навучання, якiя паступiлi ў фонд школьнай бiблiятэкi. Кожная
наступная iнвентарная кнiга з'яўляецца працягам папярэдняй пасля
запаўнення яе старонак.
 Кнiгу сумарнага ўлiку i iнвентарную кнiгу вядзе i адказвае за
iх захаванасць бiблiятэкар або iншы работнiк, прызначаны загадам
дырэктара школы адказным за фонд бiблiятэкi.

 12. Кнiга ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў
адлюстроўвае агульную колькасць школьных падручнiкаў i вучэбных
дапаможнiкаў, у тым лiку эксперыментальных i пробных, а таксама
арфаграфiчных слоўнiкаў, зборнiкаў задач i практыкаванняў,
хрэстаматый i атласаў, якiя паступiлi ў школу для забеспячэння
навучальна-выхаваўчага працэсу. Яна вядзецца бiблiятэкарам, а пры
яго адсутнасцi - iншым работнiкам, прызначаным дырэктарам школы
адказным за работу з бiблiятэчным фондам школьных падручнiкаў.

 Заўвага:

 Формы кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду, iнвентарнай
кнiгi i кнiгi ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Рэспублiкi Беларусь.
Пераiнвентарызацыя бiблiятэчных фондаў, а таксама перапiска ўлiковых
кнiг забараняецца. Кнiгi захоўваюцца да лiквiдацii бiблiятэкi.

 IV. Статыстычная справаздачнасць

 Пералiк статыстычных справаздач агульнаадукацыйнай школы,
парадак iх афармлення, тэрмiны прадстаўлення i захавання
ўстанаўлiваюцца Дзяржаўным камiтэтам па статыстыцы i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь.

 V. Справаводства

 1. Журнал рэгiстрацыi ўваходных дакументаў вядзецца ў кожнай
базавай i сярэдняй школе. У журнале, акрамя ўваходнага нумара i даты
паступлення дакумента, коратка запiсваецца яго змест, указваецца,
каму з работнiкаў школы накiраваны для выканання, што зроблена па
яго выкананню, у якой справе ён знаходзiцца.

 2. Журнал рэгiстрацыi зыходзячых дакументаў вядзецца ў кожнай
базавай i сярэдняй школе. У журнале, акрамя выходнага нумара i даты
адпраўкi дакумента, коратка запiсваецца яго змест, а таксама
памячаецца, каму адрасаваны дакумент.

 3. Наменклатура спраў школ ўводзiцца з 1 верасня кожны год (у
дзяржархiў не здаецца). Нiжэй прыводзiцца прыкладная наменклатура
спраў агульнаадукацыйнай школы.

 4. Кнiга загадаў аб асабовым складзе работнiкаў школы.
 Загадамi па асабоваму складу афармляюцца прыём, перамяшчэнне па
службе, звальненне, выдзяленне водпускаў работнiкам школы, а таксама
аб'яўленне заахвочванняў, мер уздзеяння да парушальнiкаў i г.д.

 5. Асабовыя справы работнiкаў школы.
 Асабовая справа заводзiцца на кожнага работнiка школы. Яна
складаецца з асабовага лiстка па ўлiку кадраў, аўтабiяграфii, копii
дакумента аб адукацыi, заявы аб прыняццi на работу або заявы аб
вызваленнi з работы, копii загадаў аб назначэннi i перамяшчэннi па
службе, заахвочваннях i звальненнi.
 Асабовыя справы дырэктара i педагагiчных работнiкаў школы
захоўваюцца ў раённым (гарадскiм) аддзеле адукацыi. Асабовыя справы
педагагiчных работнiкаў захоўваюцца ў школе ў тых выпадках, калi
школа мае статус юрыдычнай асобы i разлiковы рахунак у дзяржбанку.

 6. Асабовыя картачкi рабочых i служачых (ф.Т-2) запаўняюцца на
ўсiх работнiкаў, якiя прыняты на работу, у тым лiку часовых.

 7. Працоўныя кнiжкi запаўняюцца на ўсiх служачых i рабочых,
якiя прапрацавалi звыш 5 дзён (уключаючы сезонных i часовых
работнiкаў), у адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб парадку вядзення
працоўных кнiжак на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях.
 Працоўная кнiжка дырэктара школы захоўваецца ў раённым
(гарадскiм) аддзеле адукацыi, працоўныя кнiжкi астатнiх работнiкаў
захоўваюцца ў школе, як бланкi строгай справаздачнасцi.
 Працоўныя кнiжкi павiнны захоўваюцца ў незгаральнай шафе. У
дзень звальнення адмiнiстрацыя школы або раённы (гарадскi) аддзел
адукацыi абавязаны выдаць работнiку яго працоўную кнiжку з унесеным
у яе запiсам аб звальненнi i канчаткова разлiчыць. Запiсы аб
прычынах звальнення павiнны рабiцца ў дакладнай адпаведнасцi з
фармулiроўкамi дзеючага заканадаўства са спасылкай на адпаведны
артыкул, пункт закона.
 Днем звальнення лiчыцца апошнi дзень работы. Пры атрыманнi
працоўнай кнiжкi ў сувязi са звальненнем работнiкi распiсваюцца ў
асабовай картачцы i ў кнiзе ўлiку працоўных кнiжак.

 8. Кнiга ўлiку руху працоўных кнiжак работнiкоў (ўкладышаў да
iх), якiя прыняты на работу непасрэдна школай, вядзецца ў школе. У
ёй рэгiструюцца ўсе працоўныя кнiжкi, прынятыя ад работнiкаў пры
паступленнi на работу, а таксама выдадзеныя iм працоўныя кнiжкi i
ўкладышы з запiсам серыi i нумара.

 9. Прыёмаздатачныя акты, якiя складаюцца пры змене кiраўнiцтва,
ў дзяржархiў не здаюцца. Пры здачы спраў у акт уключаюцца алфавiтныя
кнiгi запiсу вучняў, кнiгi загадаў, кнiгi ўлiку i выдачы бланкаў
атэстатаў аб сярэдняй адукацыi, кнiгi ўлiку i выдачы бланкаў
пасведчанняў аб базавай адукацыi, кнiгi ўлiку i выдачы залатых i
сярэбраных медалёў, кнiгi пратаколаў педагагiчнага (метадычнага)
савета школы, кнiгi ўлiку асабовага складу педагагiчных работнiкаў,
тэхнiчны пашпарт школы. Акт падпiсваецца былым дырэктарам i
новапрызначаным, а таксама загадчыкам раённага (гарадскога) аддзела
адукацыi або iнспектарам (арганiзатарам), якi прысутнiчае пры
перадачы дакументаў.

 Дадатак

 ЗАЦВЯРДЖАЮ:
 Дырэктар школы

 --------------------------

 --------------------------

 Наменклатура спраў школы
 -----------------------

 ------T---------------------------------------------------T
 Iндэкс¦ Назвы спраў ¦
 спраў ¦ ¦
 ¦ ¦
 ¦ ¦
 ¦ ¦
 ¦ ¦
 ------+---------------------------------------------------+
 1 ¦ 2 ¦
 ------+----------------------------------------------------
 01. Канцылярыя
 01-01 Загады, распараджэннi, указаннi органаў адукацыi,
 выканкомаў Саветаў дэпутатаў i мясцовай
 адмiнiстрацыi

 01-02 Дакладныя запiскi, акты i даведкi спецыялiстаў
 органаў кiравання адукацыяй

 01-03 Загады дырэктара школы па асноўнай дзейнасцi

 01-04 Наменклатура спраў, вопiсы дакументаў пастаяннага
 захавання, акты аб перадачы спраў у архiў i
 вылучэннi спраў для знiшчэння

 01-05 Прыёмаздатачныя акты, якiя складаюцца пры змене ў
 дырэктараў

 01-06 Журнал рэгiстрацыi ўваходзячых дакументаў

 01-07 Журнал рэгiстрацыi зыходзячых дакументаў

 01-08 Тэхнiчны пашпарт школы

 01-09 Перапiска з органамi i ўстановамi адукацыi,
 арганiзацыямi па пытаннях навучальна-выхаваўчай
 работы

 01-10 Перапiска з органамi адукацыi, арганiзацыямi i
 ведамствамi па адмiнiстрацыйна-гаспадарчых
 пытаннях

 01-1 Пiсьмы, скаргi i заявы грамадзян i дакументы па iх
 разгляду

 01-12 Улiковыя карткi вучняў

 01-13 Алфавiтная кнiга запiсу вучняў

 01-14 Кнiга ўлiку i выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi

 01-15 Кнiга ўлiку i выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыi

 01-16 Кнiга ўлiку i выдачы залатых i сярэбраных медалёў

 01-17 Кнiга ўлiку i выдачы лiстоў за поспехi ў вывучэннi
 асобных прадметаў

 01-18 Матэрыялы па выкарыстанню фонду ўсенавуча,
 забеспячэнню вучняў iльготным харчаваннем

 01-19 Акты, даведкi i iншыя дакументы аб няшчасных
 выпадках з вучнямi i работнiкамi школы


 02. Навучальна-выхаваўчая работа

 02-01 Кнiга пратаколаў педагагiчнага /метадычнага/
 савета i дакументы да iх

 02-02 Пратаколы пасяджэнняў экзаменацыйных камiсiй i
 матэрыялы да iх /ведамасцi гадавых, экзаменацыйных
 i падагульняючых адзнак/

 02-03 Статыстычныя справаздачы


 02-04 Гадавы план навучальна-выхаваўчай работы


 02-05 Пратаколы пасяджэнняў метадычных аб'яднанняў
 i матэрыялы да iх

 02-06 Пратаколы пасяджэнняў бацькоўскага камiтэта i
 дакументы да iх

 02-07 Расклад урокаў /заняткаў/

 02-08 Класныя журналы

 02-09 Журнал улiку прапушчаных i замененых урокаў

 02-10 Журнал групы падоўжанага дня

 02-11 Журнал прышкольнага iнтэрната

 02-12 Журнал факультатыўных заняткаў, курсаў па выбару
 i спецкурсаў

 02-13 Журнал улiку гуртковай работы

 02-14 Экзаменацыйныя матэрыялы i экзаменацыйныя
 работы вучняў

 03. Работа бiблiятэкi

 03-01 Iнвентарная кнiга

 03-02 Кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду

 03-03 Кнiга ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных
 падручнiкаў

 03-04 Картатэка фармуляраў чытачоў

 03-05 Акты на спiсанне кнiг i часопiсаў

 04. Лячэбная работа

 04-01 Загады, распараджэннi, указаннi, iнструкцыi i
 метадычныя пiсьмы органаў аховы здароўя па
 пытаннях аховы здароўя дзяцей, выканання
 патрабаванняў санiтарна-гiгiенiчнага рэжыма

 04-02 Асабовыя карткi дзяцей /гiсторыi хваробы/

 04-03 Журнал улiку работы медыцынскага кабiнета

 04-04 Журнал рэгiстрацыi iнфекцыйных захворванняў

 04-05 Справаздачы аб медыцынскай дапамозе дзецям

 04-06 Справаздачы аб прафiлактычных прышчэпках

 04-07 Пастановы i акты санiтарна-эпiдэмiялагiчных станцый

 05. Кадры

 05-01 Загады дырэктара школы па асабоваму складу
 работнiкаў i дакументы да iх

 05-02 Асабовыя справы работнiкаў школы

 05-03 Асабовыя карткi работнiкаў школы /ф.Т-2/

 05-04 Кнiга ўлiку асабовага складу педагагiчных
 работнiкаў

 05-05 Працоўныя кнiжкi работнiкаў школы

 05-06 Кнiга ўлiку руху працоўных кнiжак i ўкладышаў
 да iх


 Працяг

 ------------------------------T----------
 Тэрмiн захавання дакументаў ¦Заўвагi
 --------------T---------------+
 у школе, якая ¦у школе, якая ¦
 перадае ¦не перадае ¦
 дакументы ў ¦дакументы ў ¦
 дзяржархiў ¦дзяржархiў ¦
 --------------+---------------+----------
 3 ¦ 4 ¦ 5
 --------------+---------------+----------
 на перыяд на перыяд
 дзеяння дзеяння
 арт.19а арт.19а

 5 гадоў 5 гадоў
 арт.51 арт.51

 пастаянна 10 гадоў
 арт.19а арт.19а

 да замены да замены
 пастаянна пастаянна
 арт.95а арт.95а
 117а 117а

 пастаянна пастаянна у дзяржархiў
 арт.61 арт.61 не здаюцца

 3 гады 3 гады
 арт.106б арт.106б

 3 гады 3 гады
 арт.106б арт.106б

 пастаянна пастаянна у дзяржархiў
 да спiсання да спiсання перадаецца
 з баланса з баланса пасля
 арт.202 *) арт.202 *) лiквiдавання
 школы

 пастаянна пастаянна
 арт.20 *) арт.20 *)

 3 гады 3 гады
 рт.1091 арт.1091

 5 гадоў 5 гадоў
 арт.31 арт.31

 3 гады 3 гады па рашэнню
 арт.499б арт.499б ЭПК на
 дзяржзахаванне
 адбiраецца
 2-3%
 асабовых
 вучняў,
 якiя
 закончылi
 школу

 50 гадоў 50 гадоў
 арт.329 *) арт.329 *)

 50 гадоў 50 гадоў
 арт.322 *) арт.322 *)

 50 гадоў 50 гадоў
 арт.323 *) арт.323 *)

 50 гадоў 50 гадоў
 арт.319 *) арт.319 *)

 50 гадоў 50 гадоў
 арт.320 *) арт.320 *)



 на перыяд на перыяд
 дзеяння дзеяння
 арт.752 арт.752

 45 гадоў 45 гадоў
 арт.441 арт.441

 пастаянна 10 гадоў
 арт.335 *) арт.335 *)

 75 гадоў 75 гадоў
 арт.592 арт.592

 5 гадоў 5 гадоў
 арт.294 арт.294

 пастаянна пастаянна
 арт.458 *) арт.458 *)

 пастаянна пастаянна
 арт.265 *) арт.265 *)

 пастаянна пастаянна
 арт.324 *) арт.324 *)

 1 год 1 год
 арт.453 арт.453

 5 гадоў 5 гадоў Пасля 5 гадоў
 арт.331 *) арт.331 *) захавання з
 журналаў
 адбiраюцца
 старонкi
 зводных
 дадзеных
 паспяховасцi
 i пераводу
 вучняў
 дадзенага
 класа.
 Сфармiраваныя
 за год справы
 захоўваюцца
 не менш 25
 гадоў

 5 гадоў 5 гадоў
 арт.337 *) арт.337 *)

 5 гадоў 5 гадоў
 арт.333 *) арт.333 *)



 5 гадоў 5 гадоў
 арт.333 *) арт.333 *)

 5 гадоў 5 гадоў
 арт.332 *) арт.332 *)

 5 гадоў 5 гадоў
 арт.332 *) арт.332 *)

 1 год 1 год
 арт.565 арт.565

 да лiквiдавання да лiквiдавання
 бiблiятэкi бiблiятэкi
 арт.739 *) арт.739 *)

 да лiквiдавання да лiквiдавання
 бiблiятэкi бiблiятэкi
 арт.740 *) арт.740 *)

 да лiквiдавання да лiквiдавання
 бiблiятэкi бiблiятэкi
 арт.740 *) арт.740 *)

 1 год 1 год
 арт.746 *) арт.746 *)

 10 гадоў 10 гадоў
 арт.745 арт.745

 на перыяд на перыяд
 дзеяння дзеяння
 арт.14б арт.14б
 361 **) 361 **)

 25 гадоў 25 гадоў
 арт.871 **) арт.871 **)

 3 гады 3 гады
 арт.278 **) арт.278 **)

 3 гады 3 гады
 арт.279 **) арт.279 **)

 5 гадоў 5 гадоў
 арт.435 **) арт.435 **)

 10 гадоў 10 гадоў
 арт.431 **) арт.431 **)

 10 гадоў 10 гадоў
 арт.451 **) арт.451 **)

 75 гадоў 75 гадоў
 арт.19б арт.19б

 75 гадоў 75 гадоў
 арт.498 арт.498

 75 гадоў 75 гадоў
 арт.498 арт.498

 75 гадоў 75 гадоў
 арт.507 арт.507

 да да запатрабавання
 запатрабавання або 50 гадоў
 або 50 гадоў пасля адыходу
 пасля адыходу з працы
 з працы арт.524 арт.524

 50 гадоў 50 гадоў
 арт.526 арт.526

 Вынiковы запiс аб катэгорыях i колькасцi заведзеных спраў

 --------------------------------T---------T------------------------
 Па тэрмiнах захавання ¦ Усяго ¦ У тым лiку пераходзячых
 --------------------------------+---------+------------------------
 Пастаяннага

 Часовага /звыш 10 гадоў/

 Часовага /да 10 гадоў уключна/

 Усяго

 Адказны за справаводства

 ЗАЎВАГI

 1. Дакументы па фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi ў асноўным
вядуцца асобамi, якiя адказны за за цэласнасць i захаванасць
маёмасцi, за правiльнае яе выкарыстанне.

 2. Дырэктар школы можа ўносiць у наменклатуру спраў дапаўненнi
i ўдакладеннi, зыходзячы са спецыфiкi работы школы, мяняць назвы
спраў, па iншаму групаваць дакументы i г.д. Не дазваляецца
аб'яднанне спраў з рознымi тэрмiнамi захавання дакументаў. На
працягу ўсяго тэрмiну дзеяння наменклатуры спраў у ёй своечасова
робяцца адзнакi аб заведзеных справах, перадачы iх у архiў, аб
пераходзячых справах, вылучэннi спраў для знiшчэння i г.д.

 3. Тэрмiн захавання дакументаў устанаўлiваецца адпаведным
архiўным органам, калi школа знаходзiцца на ўлiку дзяржархiву
/апошняе вызначаецца мясцовымi органамi адукацыi сумесна з архiўным
органам/ або самой школай з улiкам працягласцi iх практычнага
выкарыстання. Так, для асабовых спраў, для якiх вызначаны тэрмiн
захавання 75 гадоў, падлiк тэрмiнаў захавання робiцца з улiкам
узросту чалавека на момант яго звальнення. Працягласць захавання
такой справы павiнна раўняцца рознасцi 75 гадоў - У , дзе "У" -
узрост дадзенай асобы. Напрыклад, асабовая справа работнiка школы,
калi пры звальненнi яму было 60 год, павiнна захоўвацца 15 гадоў
/75-60=15/. Дакументы павiнны знаходзiцца ў спецыяльнаадведзеным
памяшканнi, забяспечаным шафамi i вогнетушыцелем. Для адбору
дакументаў на захаванне i для знiшчэння ў школе загадам дырэктара
ствараецца экспертна-праверачная камiсiя /ЭПК/ у складзе не меней 3
чалавек. Дакументы пастаяннага захавання пасля завяршэння
справаводства ў адпаведным годзе па акту перадаюцца ў аддзел
/упраўленне/ адукацыi, якому непасрэдна падпарадкавана школа.
Знiшчэнне дакументаў таксама афармляецца актам па спецыяльнай форме.

 Пры складзе наменклатуры спраў былi выкарыстаны:

 Пералiк тыпавых дакументаў, якiя ўтвараюцца ў дзеяннi
дзяржкамiтэтаў, мiнiстэрстваў, ведамстваў i iншых устаноў,
арганiзацый, прадпрыемстваў, з указаннем тэрмiнаў захавання, - М.,
1989 г.

 ---------------------------
 *) Пералiк дакументаў з тэрмiнамi захавання Мiнiстэрства асветы
СССР, органаў, устаноў, арганiзацый i прадпрыемстваў сiстэмы
адукацыi. - М., 1981 г.

 **) Пералiк дакументаў з тэрмiнамi захавання Мiнiстэрства аховы
здароўя СССР, органаў, устаноў, арганiзацый, прадпрыемстваў сiстэмы
аховы здароўя. - М., 1974 г.

 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 709/12.
 Дата: 18.01.95 г.

 ___________________________________________________________