ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 кастрычніка 2008 г. № 1616

Аб узнагароджанні П.П.Гайдзенкі і М.І.Лапко Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Гайдзенку Пятра Пятровіча, намесніка старшыні рэспубліканскага аб’яднання «Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя», кансультанта генеральнага дырэктара навукова-вытворчага аб’яднання «Інтэграл» па сумяшчэнню, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё электроннай прамысловасці рэспублікі;

Лапко Мікалая Іванавіча, машыніста машыны для вытворчасці паперы (кардону) кардонна-папяровага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат», за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё гэтага акцыянернага таварыства.