УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 2005 г. № 487

Аб прыняцці Рэспублікай Беларусь Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце

1. Прыняць Канвенцыю аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце, падпісаную ў г. Эспа 25 лютага 1991 года.

Вызначыць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя органам, адказным за выкананне абавязкаў, прынятых Рэспублікай Беларусь па ўказанай Канвенцыі.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін ажыццявіць неабходныя меры па выкананню гэтага Указа.

3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.