Палажэнне аб Цэнтры (Доме) рамёстваў
Утратило силу постановлением Министерства культуры Республики Беларусь от 13 марта 2013 г. № 21 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/27149 от 22.03.2013 г.) <W21327149>
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23 октября 2008 г. № 36 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/19768 от 03.11.2008 г.) <W20819768>
1. Агульная частка
Цэнтр (Дом) рамёстваў (далей – Цэнтр рамёстваў) з’яўляецца дзяржаўнай культурна-асветнай установай, дзейнасць якой накiравана на захаванне, зберажэнне i прапаганду лепшых здабыткаў народных рамёстваў.
Цэнтр рамёстваў выконвае культурна-асветныя, навучальна-вытворчыя, кансультацыйна-метадычныя, камерцыйныя функцыi.
Цэнтр рамёстваў утвараецца рашэннем абласнога (раённага, гарадскога) выканаўчага камiтэта па прапановах адпаведных органаў кiравання культурай, грамадскiх арганiзацый i творчых саюзаў i падпарадкоўваецца выканаўчаму камiтэту.