ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 кастрычніка 2007 г. № 341

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 5-фк «Справаздача спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 5-фк «Справаздача спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы»* гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 5-фк «Справаздача спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы»* і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.