ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2008 г. № 36

Аб унясенні змянення ў Палажэнне аб Цэнтры (Доме) рамёстваў

На падставе Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

У частцы другой пункта 6 Палажэння аб Цэнтры (Доме) рамёстваў, зацверджанага Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь 18 студзеня 2000 г. (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 24, 8/2757), словы «Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь».