ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 кастрычніка 2008 г. № 208

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ду (Мінадукацыі) «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ду (Мінадукацыі) «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008 год;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ду (Мінадукацыі) «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008 год.