ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лістапада 2008 г. № 1721

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

заслугі ў дзяржаўным, гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве і ва ўмацаванні абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь дзяржаўную ўстанову «Галоўнае ўпраўленне будаўніцтва і эксплуатацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы Аляксееву Вольгу Леанідаўну, архівіста аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»;

шматгадовую плённую працу ў сістэме Міністэрства замежных спраў, актыўную дзейнасць па рэалізацыі знешняй палітыкі і развіццю міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь Байчорава Аляксандра Мухтаравіча, саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы;