ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 лістапада 2008 г. № 13-ПСР4

Аб узнагароджанні І.А.Камаровай, У.І.Папова і Я.І.Трашчонка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навукова-педагагічную працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Камарову Ірыну Анатольеўну – дэкана факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова»;

Папова Уладзіміра Ільіча – прарэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова»;

Трашчонка Якава Іванавіча – старшага навуковага супрацоўніка навукова-даследчага сектара ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова».