УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 лістапада 2008 г. № 633

Аб падпісанні Рамачнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцей і яго часовым прымяненні, правядзенні перагавораў па праекту Пратакола па пытанню аб тлумачэнні паняццяў, тэрмінаў і вызначэнняў, якія выкарыстаны ў Рамачным пагадненні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцей, і падпісанні дадзенага Пратакола

1. Адобрыць прыкладзеныя:

праект Рамачнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцей*;

праект Пратакола па пытанню аб тлумачэнні паняццяў, тэрмінаў і вызначэнняў, якія выкарыстаны ў Рамачным пагадненні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцей*, у якасці асновы для правядзення перагавораў.

______________________________

*Не рассылаецца.