ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 мая 2000 г. № 614

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб умовах транзiту грузаў Рэспублiкi Беларусь з выкарыстаннем портаў i iншай транспартнай iнфраструктуры Латвiйскай Рэспублiкi

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб умовах транзіту грузаў Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем портаў і іншай транспартнай інфраструктуры Латвійскай Рэспублікі, падпісанае ў г. Мінску 9 лістапада 1999 г.

Вызначыць Міністэрства транспарту і камунікацый органам, які каардынуе выкананне названага Пагаднення.

Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.