ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 лістапада 2008 г. № 1796

Аб пераводзе І.Е.Пяткевіча і С.В.Чарнавусава на іншыя пасады

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Перавесці на ўмовах заключаных з імі кантрактаў:

Пяткевіча Іосіфа Еўстаф’евіча на пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка загадчыка аддзела адукацыі, спорту, па справах сям’і і моладзі гэтага ўпраўлення;

Чарнавусава Станіслава Віктаравіча на пасаду начальніка ўпраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу галоўнага ўпраўлення прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў.