ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII ПА
 ПРАДУХIЛЕННЮ ПРАПАГАНДЫ ПАРНАГРАФII, НАСIЛЛЯ I ЖОРСТКАСЦI

 Зацверджана:  Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь А.У.Сасноўскi
 21.04.1997
         ___________________________________________________________
         Утратило силу постановлением Министерства  культуры  от  24
         декабря  2002  г.  №  18  (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - № 8/8958 от 09.01.2003 г.) <W20308958> 

 _   1. Агульныя палажэннi

     1.1. Рэспублiканская   экспертная   камiсiя   па   прадухiленню
прапаганды парнаграфii,   насiлля   i   жорсткасцi   *)  створана  ў
адпаведнасцi з Пастановай Прэзiдыума  Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi
Беларусь  ад  21  студзеня 1992 г.  "Аб мерах па спыненню прапаганды
парнаграфii,  культу насiлля i жорсткасцi" i  Распараджэннем  Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лютага 1992 г. N 136р.

 _______________________________
     *) У далейшым - РЭК.

     1.2. РЭК  функцыянiруе  пры  Мiнiстэрстве  культуры  Рэспублiкi
Беларусь i ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  ва  ўзаемадзеяннi  з  iншымi
мiнiстэрствамi, дзяржаўнымi арганiзацыямi i грамадскiмi аб'яднаннямi
рэспублiкi, якiя  маюць  непасрэднае   дачыненне   да   фармiравання
маральнай культуры грамадства, здаровага ладу жыцця людзей.

     1.3. У   сваёй   рабоце  РЭК  кiруецца  дзеючым  заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.

     2. Задачы i функцыi РЭК

     2.1. Асноўнымi задачамi РЭК з'яўляюцца:
     рэгулярная экспертная       ацэнка       кiнатэатральных      i
канцэртна-вiдовiшчных праграм, мастацкiх твораў, альбомаў, буклетаў,
часопiсаў i  iншых  друкаваных  выданняў,  запланаваных да публiчнай
дэманстрацыi i  распаўсюджвання  з  мэтай  недапушчэння   прапаганды
парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;
     экспертная ацэнка  аўдыёвiзуальных  твораў  i  радыёпраграм  па
заяўках iх стваральнiкаў i iнiцыятараў пракату (юрыдычных i фiзiчных
асоб);
     распрацоўка i  ўдасканаленне  навуковых  крытэрыяў   экспертнай
ацэнкi твораў   i   прадметаў,  якiя   могуць  утрымлiваць  прыкметы
парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;
     метадычная i    практычная   дапамога,  каардынацыя   дзейнасцi
аналагiчных абласных камiсiй.

     2.2. У   адпаведнасцi   з   асноўнымi    задачамi    РЭК    мае
тэарэтыка-метадалагiчную, асветнiцкую,               каардынацыйную,
прафiлактычную функцыi,  дзеля чаго ажыццяўляе  экспертызу,  разгляд
канфлiктных сiтуацый    зацiкаўленых   бакоў,   пiсьмовых   зваротаў
грамадзян,  iнфармаванне насельнiцтва аб сваёй дзейнасцi праз сродкi
масавай iнфармацыi i камунiкацыi.

     3. Структура i склад РЭК

     3.1. Склад      РЭК      фармiруецца      з      квалiфiкаваных
спецыялiстаў-экспертаў у галiнах мастацтвазнаўства, эстэтыкi, этыкi,
лiтаратуразнаўства, сацыялогii, юрыспрудэнцыi, медыцыны, педагогiкi,
псiхалогii i iншых па прапановах зацiкаўленых мiнiстэрстваў.
     Персанальны склад     РЭК     узгадняецца    з    зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi i зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
тэрмiнам на 3 гады.
     На першым пасяджэннi РЭК з яе лiку выбiраецца бюро ў складзе  6
чалавек (старшыня, намеснiк старшынi, сакратар, iншыя члены РЭК) для
вядзення бягучых спраў,  якiя не патрабуюць  склiкання  ўсiх  членаў
РЭК.

     3.2. Узначальвае  РЭК  старшыня,  а ў яго адсутнасць - намеснiк
старшынi. Падрыхтоўка матэрыялаў для  разгляду  на  пасяджэннях  РЭК
(вядзенне пратаколаў   нарад,  iншай  дакументацыi)  ўскладаецца  на
сакратара РЭК.

     3.3. Абласныя камiсii ў сваёй дзейнасцi кансультуюцца з РЭК.

     3.4. Членам  РЭК  выдаюцца  Мiнiстэрствам  культуры  адпаведныя
пасведчаннi.

     4. Правы i абавязкi членаў РЭК

     4.1. Члены РЭК маюць права:
     з мэтай экспертызы бясплатна наведваць усе вiды кiнатэатральных
i   канцэртна-вiдовiшчных   мерапрыемстваў,   выстаўкi,   а  таксама
ўстановы,  якiя займаюцца дэманстрацыяй кiнааўдыёвiзуальнай i  iншай
прадукцыi (незалежна ад форм уласнасцi);
     прысутнiчаць на  пасяджэннях  мастацкiх  i  навуковых   саветаў
творчых арганiзацый,   устаноў   культуры  i  адукацыi,  рэдакцыйных
калегiй выдавецтваў i сродкаў масавай iнфармацыi;
     выступаць у   сродках   масавай   iнфармацыi,   на   семiнарах,
канферэнцыях, якiя  абмяркоўваюць  праблемы  маральна-эстэтычнага  i
палавога выхавання насельнiцтва.

     4.2. Члены РЭК павiнны:
     выконваць патрабаваннi дадзенага Палажэння;
     выконваць рашэннi i даручэннi старшынi;
     выступаючы ад iмя РЭК,  узгадняць свае дзеяннi,  кансультацыi з
яе кiраўнiцтвам;
     кансультаваць прадстаўнiкоў адпаведных абласных камiсiй.

     5. Дзейнасць  РЭК,  яе  фiнансаванне  i   матэрыяльна-тэхнiчнае
        забеспячэнне

     5.1. Пасяджэннi  РЭК  праводзяцца  не  радзей чым адзiн раз у 2
месяцы, а ў выпадку  неабходнасцi  па  рашэнню  старшынi  склiкаецца
нечарговае пасяджэнне.
     Пасяджэннi праводзяцца ў форме свабоднай дыскусii,  пасля  якой
праходзiць адкрытае  або  тайнае галасаванне па абвешчаных пытаннях.
Рашэнне прымаецца  большасцю  галасоў  i  афармляецца   ў   выглядзе
пратаколу i  экспертнага  заключэння  РЭК.  Рашэнне  РЭК  можа  быць
абскарджана ў судзе ва ўстаноўленым парадку.
     Пасяджэннi бюро праводзяцца па меры неабходнасцi.

     5.2. Iнфармацыя аб рашэннях РЭК па меры неабходнасцi даводзiцца
да зацiкаўленых  дзяржаўных  або  iншых  устаноў  i  фiзiчных  асоб,
публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi рэспублiкi.

     5.3. РЭК  дае  свае  заключэннi  i  квалiфiкацыйныя ацэнкi,  як
правiла, на  падставе  экспертыз  галiновых  спецыялiстаў:   дзеячаў
культуры,  лiтаратуры i мастацтва. Рашэнне аб прыцягненнi канкрэтных
экспертаў прымае старшыня РЭК.
     У выпадку неабходнасцi старшыня РЭК за кошт асобы,  якая падала
заяву на правядзенне экспертызы,  можа прызначыць экспертную камiсiю
ў складзе асоб, якiя не ўваходзяць у РЭК.
     Аўтары, творы якiх падвяргаюцца ацэнцы экспертаў,  маюць права,
па ўзгадненнi са старшынёй РЭК, прысутнiчаць на пасяджэннях камiсiй.

     5.4. Пры РЭК працуе рэспублiканскi семiнар,  якi праводзiцца не
менш чым два разы  ў  год,  на  якiм  абмяркоўваюцца  вынiкi  работы
адпаведных абласных  камiсiй  i  найбольш  важныя  пытаннi  ў  межах
кампетэнцыi РЭК.
     Матэрыялы семiнара, сацыялагiчныя даследаваннi, тэзiсы дакладаў
i паведамленняў  публiкуюцца   ў   iнфармацыйных   бюлетэнях   i   ў
перыядычным друку.

     5.5. Матэрыяльна-тэхнiчнае i фiнансавае забеспячэнне работы РЭК
ажыццяўляе Дзяржаўны рэгiстр кiнавiдэафiльмаў i кiнавiдэапраграм  за
кошт пазабюджэтных  крынiц,  у  тым  лiку  штомесячнай  аплаты працы
старшынi РЭК у памеры паловы стаўкi галоўнага спецыялiста.

     5.6. РЭК   карыстаецца   юрыдычным   адрасам   i    памяшканнем
Дзяржрэгiстра, мае ўласную пячатку i бланк.

     6. Парадак    паступлення    матэрыялаў   на   экспертызу,   iх
         абмеркаванне i афармленне рашэнняў РЭК

     6.1. Уся без выключэння прадукцыя эратычнага характару цi  якая
ўтрымлiвае элементы  насiлля i жорсткасцi (друкаваная,   электронных
сродкаў масавай iнфармацыi,  кiнатэатральная, канцэртна-вiдовiшчная,
выяўленчага мастацтва;  прэпараты,  сродкi  i  прадметы сексуальнага
прызначэння) на тэрыторыi Рэспублiкi  Беларусь  перад  публiчным  яе
паказам i  распаўсюджваннем,  а  таксама  вытворчасцю любым спосабам
юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi абавязкова  павiнна  мець  экспертнае
заключэнне РЭК.

     6.2. На  тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь  на любы вiд прадукцыi
эратычнага характару (а таксама прадукцыю,  якая ўтрымлiвае элементы
насiлля i  жорсткасцi) экспертныя заключэннi i лiцэнзii,  выдадзеныя
экспертнымi камiсiямi i ўстановамi iншых дзяржаў, не маюць юрыдычнай
сiлы.

     6.3. Iнiцыiраваць экспертызу акрамя РЭК могуць любыя дзяржаўныя
арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi,  юрыдычныя i фiзiчныя асобы, як
стваральнiкi адзначаных   вышэй   вырабаў  i  прадукцыi,  так  i  iх
распаўсюджвальнiкi, звярнуўшыся з пiсьмом на iмя старшынi камiсii.

     6.4. Паступiўшыя  ў  адрас  РЭК  дакументы  i   матэрыялы   для
экспертнай ацэнкi,  а  таксама  зыходзячыя  дакументы рэгiструюцца ў
спецыяльным журнале  (прашытым  i  апячатаным),  якi  знаходзiцца  ў
сакратара камiсii, i заносяцца ў памяць камп'ютэра.

     6.5. Даручэнне  эксперту  (цi экспертам) афармляецца рэзалюцыяй
старшынi камiсii.
     Рашэнню РЭК   папярэднiчае   заключэнне   эксперта   (цi  групы
экспертаў), якому даручана экспертыза.

     6.6. Рашэнне РЭК афармляецца пратаколам пасяджэння  камiсii,  а
на рукi   заяўнiку   выдаецца   рашэнне  цi  экспертнае  заключэнне,
надрукаванае на фiрменным бланку РЭК,  падпiсанае старшынёй  камiсii
(у яго адсутнасць - намеснiкам),  i экспертам-выканаўцам,  заверанае
пячаткай РЭК.

     6.7. Юрыдычная цi фiзiчныя  асобы,  якiя  звярнулiся  ў  РЭК  з
просьбай аб  правядзеннi  экспертызы,  заключаюць  дагавор  з РЭК на
правядзенне ўказанай работы i выплачваюць па завяршэннi экспертызы i
афармленнi адпаведных      экспертных      заключэнняў     аўтарскае
ўзнагароджанне ў  адпаведнасцi  з  пастановай   Кабiнета   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь  ад  1  лiстапада 1996 г.  N 697 "Аб мiнiмальных
стаўках аўтарскага  ўзнагароджання   за   выданне   твораў   навукi,
лiтаратуры i мастацтва" (дадатак 1, п.1,9; 2,4):
     кнiжная цi  часопiсная  прадукцыя,  брашуры  (да  1  аўтарскага
аркуша - 4-7 мiнiмальных заработных плат);
     тэксты газет,  плакатаў,  лiставых выданняў (за 4  паласы  -  3
мiнiмальныя заработныя платы);
     выяўленчая, фотапрадукцыя (за 1 лiст цi выяву - 0,2 мiнiмальнай
заработнай платы);
     экспертыза малааб'ёмных (да 200 тактаў) музычных твораў  (за  1
найменне - 0,2 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза сцэнарыяў перадач,  праграм i асобных матэрыялаў (да
0,3 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза сцэнарыяў перадач,  праграм i асобных матэрыялаў (да
0,3 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза, анатацыя на фiльм, вiдэапрадукцыю, рэцэнзаванне (за
60 мiнут - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза матэрыялаў,  запiсаных на плёнку,  цi якiя  iдуць  у
прамым эфiры (за адзiнку - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);
     пераклад матэрыялаў з замежнай мовы на рускую цi беларускую (за
адну старонку тэкста - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы).
     Разлiк затрат  на  правядзенне   экспертызы   ў   РЭК   уключае
вышэйпералiчаныя тарыфныя   стаўкi  за  кожную  экспертную  адзiнку,
памножаныя  на  колькасць   экспертаў   (для   экспертыз   прадукцыi
эратычнага зместу - не менш 2-х экспертаў,  у спрэчных выпадках - да
5-цi экспертаў).

     6.8. Экспертныя   заключэннi   РЭК   выдаюцца   толькi    пасля
правядзення поўнага разлiку з РЭК.

     7. Кантроль за дзейнасцю РЭК

     7.1. Аб  сваёй  дзейнасцi  РЭК робiць справаздачу перад Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,  iнфармуе Нацыянальны сход Рэспублiкi
Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. _