ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 жніўня 2005 г. № 877

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ліванскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Ліванскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму, падпісанае ў г. Бейруце 2 лютага 2005 года.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Урадам Рэспублікі Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.