ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 лістапада 2005 г. № 1315

Аб прыняцці Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва, падпісанае ў г. Варшаве 28 красавіка 2005 г.

Вызначыць органамі, адказнымі за выкананне дадзенага Пагаднення, Міністэрства адукацыі і Вышэйшую атэстацыйную камісію.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур.