ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 снежня 2005 г. № 1458

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця паліўна-энергетычных комплексаў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця паліўна-энергетычных комплексаў, падпісанае ў г. Астане 18 мая 2005 г.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.