ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 лістапада 2008 г. № 1804

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Аксенчука Валерыя Дзмітрыевіча, настаўніка па спорту ўстановы адукацыі «Брэсцкае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву», за значны асабісты ўклад у падрыхтоўку на раннім этапе Н.Астапчук, якая заваявала бронзавы медаль на ХХІХ летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў г. Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка);

Бабца Мікалая Якаўлевіча, начальніка ўпраўлення спорту Міністэрства спорту і турызму, за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях 1996, 2000, 2004 і 2008 гадоў;