ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 снежня 2008 г. № 1836

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у арганізацыю і развіццё нейрахірургічнай дапамогі насельніцтву з выкарыстаннем новых тэхналогій Назарчука Міхаіла Фёдаравіча, галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «5-я гарадская клінічная бальніца» г. Мінска;

актыўны ўдзел у падрыхтоўцы аб’ектаў г. Оршы да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2008» Саксонава Мікалая Віктаравіча, першага намесніка старшыні Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта;

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-працоўных адносін: