ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 лістапада 2008 г. № 38

Аб зацвярджэнні Палажэння аб народным (узорным) непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь

На падставе пункта 2 артыкула 32 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб народным (узорным) непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь.

2. Прызнаць страціўшым сілу Палажэнне аб народным (узорным) самадзейным калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанае Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь 5 мая 1999 г. (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 44, 8/373).