ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 снежня 2008 г. № 1918

Аб узнагароджанні сумеснага прадпрыемства закрытага акцыянернага таварыства «Мілавіца» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці рэспублікі і ў сувязі са 100-годдзем з дня ўтварэння ўзнагародзіць сумеснае прадпрыемства закрытае акцыянернае таварыства «Мілавіца» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.