ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 верасня 2005 г. № 1017

Аб зацвярджэнні Пагаднення аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб сярэдняй (агульнай) адукацыі, пачатковай прафесійнай і сярэдняй прафесійнай (спецыяльнай) адукацыі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб сярэдняй (агульнай) адукацыі, пачатковай прафесійнай і сярэдняй прафесійнай (спецыяльнай) адукацыі, падпісанае ў г. Астане 15 верасня 2004 года.

Міністэрству замежных спраў накіраваць дэпазітарыю паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.