ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2006 г. № 182

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, тэрарызмам і іншымі відамі злачынстваў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, тэрарызмам і іншымі відамі злачынстваў, падпісанае ў г. Вільнюсе 3 кастрычніка 2005 года.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.