ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 2006 г. № 752
Аб зацвярджэнні Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетніх у дзяржавы іх пастаяннага пражывання
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетніх у дзяржавы іх пастаяннага пражывання, падпісанае ў г. Кішынёве 7 кастрычніка 2002 года.
Вызначыць у адпаведнасці з артыкулам 10 гэтага Пагаднення кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь, адказнымі за рэалізацыю яго палажэнняў:
Міністэрства ўнутраных спраў – за ажыццяўленне вышуку непаўналетніх, якія засталіся без папячыцельства і пакінулі Рэспубліку Беларусь або дзяржаву іх пастаяннага пражывання; устанаўленне асобы, прычын і ўмоў прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь або дзяржаву знаходжання непаўналетніх, якія змешчаны ў спецыялізаваныя ўстановы; інфармаванне фізічнай або юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе права бацькоўскай апекі і папячыцельства, а таксама дыпламатычнага прадстаўніцтва (консульскай установы) дзяржавы пастаяннага пражывання непаўналетняга ў Рэспубліцы Беларусь аб яго месцы знаходжання; суправаджэнне непаўналетніх са спецыялізаваных устаноў дзяржавы знаходжання ў Рэспубліку Беларусь і ў найбліжэйшыя спецыялізаваныя ўстановы дзяржавы пастаяннага пражывання, названыя ў дадатку да дадзенага Пагаднення, з Рэспублікі Беларусь; абмен вопытам работы спецыялізаваных устаноў, нарматыўнымі прававымі актамі, навучальнай і метадычнай літаратурай, якія адносяцца да сферы іх дзейнасці;