ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 лютага 2008 г. № 237
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб супрацоўніцтве ў галіне культуры
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, падпісанае ў г. Сеуле 5 лістапада 2007 года.
Міністэрству замежных спраў накіраваць Карэйскаму Боку паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.