ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 снежня 2008 г. № 27-ПСР4

Аб узнагароджанні Л.А.Дарафеенкі і І.М.Новікавай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ў органах мясцовага кіравання і самакіравання ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Дарафеенку Леаніда Афанасьевіча – намесніка начальніка ўпраўлення – начальніка аддзела па рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;

Новікаву Ірыну Мікалаеўну – старшыню Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Віцебскай вобласці.