ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 кастрычніка 2007 г. № 357

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-КШ «Справаздача аб колькасці і складзе педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленню Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-КШ «Справаздача аб колькасці і складзе педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў»* перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008/09 навучальны год;