ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 снежня 2008 г. № 29-ПСР4

Аб узнагароджанні Г.М.Аўтуховай і Т.М.Бароўскай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную работу і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Аўтухову Галіну Мікалаеўну – галоўнага бухгалтара ўстановы «Журавіцкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці;

Бароўскую Таісію Мікалаеўну – начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага раённага выканаўчага камітэта.