ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 снежня 2008 г. № 31-ПСР4

Аб узнагароджанні Л.М.Яшковай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную работу і значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць начальніка аддзела пенсіённага заканадаўства галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Яшкову Ларысу Міхайлаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.