УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 студзеня 2009 г. № 6

Аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2008 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2008 года:

аўтарскаму калектыву дзесяцітомнага выдання «Беларусы» дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ў складзе Бялявінай Валянціны Мікалаеўны, старшага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, кандыдата гістарычных навук, Гурко Аляксандры Уладзіміраўны, загадчыка аддзела народнай культуры і мастацтва, доктара гістарычных навук, Каспяровіч Галіны Іванаўны, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, доктара гістарычных навук, Кухаронак Таццяны Іванаўны, старшага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, кандыдата гістарычных навук, Лакоткі Аляксандра Іванавіча, дырэктара інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ракавай Любові Васільеўны, дактаранта аддзела народнай культуры і мастацтва, кандыдата гістарычных навук, Сахуты Яўгена Міхайлавіча, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, доктара мастацтвазнаўства, Чаквіна Ігара Усеваладавіча, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, доктара гістарычных навук;