УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 студзеня 2009 г. № 7

Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:

1. За значныя вынікі ў творчай, культурна-асветніцкай, навуковай, педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года ў наступных намінацыях:

 

 

Мдзівані Андрэю Юр’евічу, прафесару кафедры кампазіцыі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, – за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва і стварэнне оперы-прытчы «Маленькі прынц»;