ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 студзеня 2009 г. № 5

Аб узнагароджанні К.А.Сумара Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці ўзнагародзіць Сумара Канстанціна Андрэевіча, старшыню Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.