ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 студзеня 2009 г. № 39-ПСР4

Аб узнагароджанні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў фарміраванні і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, ва ўмацаванні міждзяржаўных сувязей у навуковай сферы, за вялікі ўклад у павышэнне эфектыўнасці навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ўзнагародзіць Нацыянальную акадэмію навук Беларусі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.