ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 студзеня 2009 г. № 45

Аб прысваенні прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці дзяржаўнай установы «Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача» звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокія дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры прысвоіць прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці дзяржаўнай установы «Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача» званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».