ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 студзеня 2009 г. № 48

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

распрацоўку навуковых асноў стварэння i апаратурнага афармлення энергазберагаючых тэхналогiй ачысткi вады для цеплаэнергетычных установак, арганізацыю на іх аснове выпуску навукаёмістай экспартна-арыентаванай прадукцыі Бiльдзюкевiча Аляксандра Вiктаравiча, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктара хімічных навук;

распрацоўку генетычных праблем нехрамасомнай спадчыннасці, укараненне прынцыпаў i метадаў вывядзення алейных культур у сельскагаспадарчую вытворчасць, падрыхтоўку навуковых кадраў Давыдзенку Алега Георгіевіча, загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», члена-карэспандэнта, доктара біялагiчных навук, прафесара;