УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 студзеня 2009 г. № 45

Аб узнагароджанні Лі Хайцзяня медалём Францыска Скарыны

За значны асабісты ўклад у пашырэнне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і правінцыяй Шаньдун Кітайскай Народнай Рэспублікі, стварэнне эфектыўных механізмаў рэалізацыі сумесных навуковых праектаў узнагародзіць прэзідэнта Акадэміі навук правінцыі Шаньдун Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Хайцзяня медалём Францыска Скарыны.