ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 студзеня 2009 г. № 43-ПСР4

Аб узнагароджанні супрацоўнікаў установы аховы здароўя «Брэсцкая абласная бальніца»

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Кардаш Рэгіну Мікалаеўну – урача-тэрапеўта тэрапеўтычнага кабінета паліклінікі;

Лысюка Мікалая Мікалаевіча – намесніка галоўнага ўрача па хірургічнай дапамозе;

Чыстую Веру Пятроўну – урача-рэнтгенолага кабінета рэнтгенаўскай камп’ютэрнай тамаграфіі аддзялення прамянёвай дыягностыкі.