ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 студзеня 2009 г. № 45-ПСР4

Аб узнагароджанні Р.І.Крупацінай і М.М.Крывянчука Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Крупаціну Раісу Іванаўну – дэпутата Віцебскага раённага Савета дэпутатаў, начальніка цяплічнага камбіната адкрытага акцыянернага таварыства «Рудакова» Віцебскага раёна;

Крывянчука Міхаіла Міхайлавіча – дэпутата Ноўкінскага сельскага Савета дэпутатаў, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Рудакова» Віцебскага раёна.