ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 снежня 2008 г. № 129
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»
На падставе Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Інструкцыю аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
ІНСТРУКЦЫЯ
аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»
1. Інструкцыя аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Інструкцыя) распрацавана на падставе Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 103, 5/9279).